Сказки — Белорусские народные

Мороз, солнце и ветер

Белорусская народная сказка

Ишоў раз сабе адзін чалавек и судосіў на дарозі Соўнычко, Мароз і Вецер. Ото-ж-то спаткаушисе з імі, сказаў вуон ім «пахвалёны». — «Каму вўон аддаў пахвалёны?» Соўнычко сабе кажа — што мне, коб я не пякло; а Мароз себе кажэ, што мне, а не табе, бо вуон цябе не так боіце, як мяне. «Ото-ж-бо лжэце! Непраўда! — кажэ нарэсці Вецер: — Той чалавек аддаў похвалёны не вам, а мне».

Пачали між сабою аж спераціся, сварыціся й оношто за чубы не пабраліся... «Ну, калі ж так, то спытаймося яго, каму вуон аддаў пахвалёны — мне чі вам?» Даганілі таго чалавека, спыталі; аж вуон сказаў: «Ветреві». — «А што, бач, не казаў я — што мне!» — «Пастуой же ты! Я цябе ракару спяку! — кажа Слонцэ. — Покеміш ты мяне». Ажно Вецер кажа: «Не буось, не спячэ; я буду веяці і охоладжаць яго». — «Так я ж цябе, гіцлю, заморожу!» — кажа Мароз. «Не лякайсе, небоже, тогды я не буду веяці, і вуон табе нічого не зробіт, без ветру не замарозіт».
Страницы: 1